Сяргей Прылуцкі – панк-літаратар, віртуозны стыліст і хуліганісты выхаванец «обшчэства балотнага гламура». Пранізлівы лірык і адчайны перакладчык з невыноснага на чалавечае. Аўтар кніжак «Герой эпохі стабільнасьці», «Патрыятызм для чайнікаў», «Дзевяностыя forever», «Нічога нястрашнага» і інш. Нарадзіўся ў Берасці.
З канца нулявых жыве ва Украіне. Ацалеў падчас расейскай акупацыі Бучы. Гэтая кніга здарылася яшчэ да вайны. Але кранае прадчуваннем хуткага трындзеца. І адвечнай асалодай супрацьстаяння.
Аўтар: Сяргей Прылуцкі
Выдавецтва: Mianie Niama Publishing
Год выдання: 2024
Колькасць старонак: 135
Гіброіды. Сяргей Прылуцкі
zł50,00Price