top of page

Аўтары раздзелаў манаграфіі даследуюць рознічны гандаль у Беларусі паводле адзінай структурнай мадэлі. Яна складаецца з пяці асноўных кірункаў.

1) Аналіз гістарыяграфіі і крыніц.

2) Агляд спажывецкага рынку, на якім фармаваўся і развіваўся гандаль.

3) Умовы, якія традыцыйна існавалі або былі створаны намаганнямі ўладаў для ажыццяўлення рознічнага гандлю.

4) Сам рознічны гандаль з асобым акцэнтам на дзейнасць і майстэрства гандляроў.

5) І нарэшце, на сцэну выводзіцца таксама важны актар рознічнага гандлю — спажывец з яго ўзаемаадносінамі з гандлярамі і роляй на спажывецкім рынку.

Першы том ахапляе пэрыяд ад сярэдзіны ХІІІ стагодзьдзя да 1861 году.

Гісторыя рознічнага гандлю. Том першы

zł130,00Price
    bottom of page