Вітольд Шаблоускі аўтаспынам аб’язджае Косава, падвозіць мясцовых на Кубе на старэнькім пежо, знаёміцца з бяздомнай полькай на лонданскім вакзале, праходзіць украінскую мяжу разам з перакупамі на кантрабандным аўтамабілі, размаўляе з албанскімі будаўнікамі ды грэчаскімі бізнесоўцамі… Усё дзеля таго, каб пачуць рэальныя гісторыі людзей, якія жывуць у перыяд трансфармацый. Для кожнага героя наступіў новы час, але ці змяніліся старыя звычкі?
Тое самае ў кнізе адбываецца з мядзведзямі-танцорамі. Яшчэ ў пачатку 2000-х у Балгарыі вучоных мядзведзяў можна было сустрэць папросту ў гарадскім транспарце. Яны жылі у сем’ях цыганоў, якія іх дрэсіравалі. Пазней дрэсіроўку забароняць, адмысловая арганізацыя «Чатыры лапы» будзе вучыць звяроў зноў жыць на волі. Як будзе давацца мядзведзям такая навука?
Аўтары: Вітольд Шаблоўскі, Адэля Дубавец
Год выдання: 2023
Колькасць старонак: 231
top of page
zł70,00Price
bottom of page