Сем кароткіх гісторый з рэальнага жыцця пра малога хлопчыка Томчыка і яго сям’ю.
Вершы ў прозе на беларускай і англійскай мовах.
Змест
Сонца
Томчыку вельмі горача і хочацца спаць, але заснуць ён не можа, а толькі плача. Разам з ім плачуць мама, тата, фінікавыя пальмы, валізкі і нават Тутанхамон.
Машыны
Томчык з татам ідуць выбіраць машынку — і нягледзячы на вельмі складаны выбар, дамаўляюцца! (Назвы ўсіх магчымых машынак па-беларуску і па-англійску!)
Мора
Ці можна назваць морам лужыну або басейн? Можна, калі яны прыносяць гэтулькі ж радасці!
Мячыкі
Томчык збіраецца на двор і шукае свае мячыкі. У яго іх страшэнна шмат: і футбольны, і баскетбольны, для тэнісу і гульні ў валейбол, а болей за ўсё — вясёлых паскакунчыкаў. Але пакуль іх усе знойдзеш пад ложкам і за канапай, напаткаеш і іншыя цікавыя рэчы. Аёй, хоць бы паспець, пакуль не пайшоў дождж!
Хованкі
А вы ведаеце, дзе найлепшае месца, каб ніхто не знайшоў?
Простыя рэчы
Гісторыя, якая раскрывае Томчыкаў рэцэпт шчасця.
Сон
Сям’я Томчыка едзе ў Вільню — і хлопчыку вельмі хочацца ўсяго таго, чаго няма ў машыне. І толькі прыехаўшы, ён знаходзіць тое, чаго хацелася напраўду.
top of page
zł50,00Price
bottom of page